Міністэрства сельскай гаспадаркі паказала міністра ў кароўніку

Анатоль Ліневіч (злева)

Анатоль Ліневіч (злева) / t.me/mshpbelarus/

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі паказала міністра Анатоля Ліневіча ў кароўніку. Ён прайшоўся па ім у бахілах. 

У сераду міністр сельскай гаспадаркі праводзіў у Салігорскім раёне "рэспубліканскі семінар-нараду". І агучваў на ім толькі пазітыўныя навіны. Напрыклад, паведаміў, што вытворчасць малака ў сельгасарганізацыях краіны ў студзені-кастрычніку вырасла на 5,5%.

Ліневіч працуе на гэтай пасадзе з чэрвеня 2024 года. 

Дагэтуль пра сельскую гаспадарку ў Беларусі з'яўляліся ў асноўным негатыўныя навіны: пра прыпіскі, падробкі статыстыкі наконт гібелі буйной рагатай жывёлы, суды. У жывёлагадоўчай галіне некаторых раёнаў амаль ніхто не выканаў заданні. А на Магілёўшчыне кантралёры сочаць за фермамі з дапамогай відэаназірання. І пры гэтым жывёлагадоўля "развіваецца дынамічна, забяспечваецца ўстойлівы прырост выпушчанай прадукцыі", сцвярджае міністр.

Міністэрства сельскай гаспадаркі паказала міністра ў кароўніку
Міністэрства сельскай гаспадаркі паказала міністра ў кароўніку
Міністэрства сельскай гаспадаркі паказала міністра ў кароўніку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі