Большасць затрыманых у Гомелі ў апошнія гады не праяўлялі актыўнасці

Пераслед былых актывістаў дэмруху можа быць звязаны з "электаральнай кампаніяй"

Пераслед былых актывістаў дэмруху можа быць звязаны з "электаральнай кампаніяй" / dpa

Большасць затрыманых у Гомелі ў канцы кастрычніка — у пачатку лістапада застаюцца за кратамі. Некаторых з іх перавялі ў СІЗА і абвінавачваюць па крымінальных артыкулах, піша "Флагшток". Прозвішчы выданне не называе. Адзначае, што было затрымана больш за дзесяць чалавек. Сярод іх ёсць былыя палітвязні.

Большасць згаданых людзей у апошнія гады не праяўлялі ніякай актыўнасці, але вядомыя, як удзельнікі дэмакратычнага руху яшчэ да падзей 2020-га. Вядома пра як мінімум дзве крымінальныя справы. Некаторым з затрыманых ужо тры разы запар прысуджалі адміністрацыйны арышт (за падпіскі ў сацсетках на старонкі, якія ў РБ аб'явілі "экстрэмісцкімі"). Так было з Марыяй Тульжанковай (чарговы яе суд быў 25 лістапада).

Мяркуецца, што пераслед былых актывістаў дэмруху звязаны з "электаральнай кампаніяй", якую праводзіць рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі