Пракуратура масава выклікае жыхароў Гомельшчыны
Пракурорскі работнік, ілюстрацыйнае фота
У Гомельскай вобласці ў пракуратуру сталі масава выклікаць людзей, якіх раней судзілі па палітычных адміністрацыйных або крымінальных артыкулах, піша "Флагшток". Таксама пракуратура дасылае позвы тым, хто атрымаў шмат штрафаў па лініі ДАІ.
Паведамляецца, што ў пракуратуры людзей прымушаюць падпісваць папярэджанні пра недапушчальнасць парушэння Крымінальнага і Адміністрацыйнага кодэксаў. Таксама яны пад прымусам падпісваюць абавязанні не парушаць грамадскі парадак.
Можна меркаваць, што ўсе гэтыя меры звязаныя з выбарчай кампаніяй. Улады пасля 2020 года асцерагаюцца грамадскага руху.
Такіх выклікаў, як адзначае "Флагшток", можа быць па некалькі дзясяткаў кожны дзень. У пракуратуру людзей выклікаюць як праз позвы, так і простым тэлефанаваннем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.