"Былі запыты на секс з гароднінай". Беларус пра досвед працы на Onlyfans

Некалькі гадоў таму Арчы здымаўся на Onlyfans

Некалькі гадоў таму Арчы здымаўся на Onlyfans / @rubanau_collage

Гэта цяжкая праца, але пра грошы можна не турбавацца, — кажа Арчы. Ён працаваў мадэллю на Onlyfans. Аголеныя фатаграфіі і секс-відэа прыносілі яму нармальны прыбытак, а працу беларус перапыніў толькі праз эміграцыю.

Еўрарадыё паразмаўляла з Арчы пра заробкі на Onlyfans, рызыку працы ў секс-сферы і рэакцыю навакольных.
 

Усё пачалося з Твітара

Арчы 28 гадоў. Пару гадоў таму ён з'ехаў з Беларусі і цяпер жыве ў Берліне. Здымаць інтымны кантэнт ён пачаў яшчэ ў Беларусі; паводле яго, усё пачалося з Твітара.

— Спачатку я публікаваў фатаграфіі, кароткія відэа і аповеды на сваёй старонцы ў Твітары. Пазней я даведаўся пра Onlyfans, дзе за роўна такі ж кантэнт можна было атрымаць канкрэтную матэрыяльную дапамогу.

Паводле Арчы, з меркаванняў бяспекі рэгістравацца давялося праз замежныя акаўнты, у тым ліку прывязваючы банкаўскія рахункі іншых краін. Грошы для яго былі не важныя — у першую чаргу гэта была цікавасць.

— Мы пачалі здымацца з маім партнёрам, з якім я тады сустракаўся. Пазней у нас з'явіліся пастаянныя гледачы, а аўдыторыя пачала пашырацца.

 

Проста хобі

Арчы прызнаецца, што ніколі не лічыў гэта працай. Для яго гэта было хобі, якое магло прынесці дадатковы заробак да асноўнай працы. Найчасцей усё адбывалася спантанна, але бывалі і пастановачныя відэа.

— Я ведаў, што на мяне глядзіць шмат людзей, і ўспрымаў гэта абсалютна нармальна, таму сарамлівасці не адчуваў. Я быў на 100% упэўнены ў тым, што раблю, і не адчуваў страху, што гэта можа камусьці не спадабацца.

 

“Карыстальнікі даплачвалі за свае фантазіі”

Хлопец кажа, што кантэнт яны здымалі з партнёрам, часам аўдыторыя агучвала пажаданні.

— Вядома, мы не задавальнялі попыт на ўсе пажаданні. Бо многія з іх былі альбо небяспечныя для здароўя, альбо неадэкватныя як на нас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі