Крыміналка за секс-кантэнт. Сілавікі абвясцілі вайну вэбкамшчыцам?

Следчыя запэўніваюць, што LoLi "арганізавала порнастудыю" / Калаж Еўрарадыё

Следчыя запэўніваюць, што LoLi "арганізавала порнастудыю" / Калаж Еўрарадыё

"Калі ў дзяржавы ёсць асцярогі, што беларускі масава пойдуць працаваць у гэтую сферу, прапануйце альтэрнатыву", — каментуе гендарная даследчыца, магістр сацыялогіі Лена Агарэлышава гісторыю 24-гадовай мадэлі OnlyFans LoLi Bela. "За выраб і распаўсюджанне парнаграфічных матэрыялаў" на дзяўчыну ў Беларусі завялі крымінальную справу.

Следчыя запэўніваюць, што LoLi "арганізавала порнастудыю" ва ўласнай кватэры, здымала сябе як дома, так і за мяжой, пасля чаго выкладала інтымны кантэнт у інтэрнэт. Доступ да фота і відэа каштаваў ад 5 да 100 долараў. Усяго за пару гадоў дзяўчына змагла зарабіць каля 70 тысяч долараў.

"А што? Нядрэнны заробак", — падумае нехта. Але што пагражае за такую дзейнасць?

 

Панятку "порнастудыя" ў Крымінальным кодэксе няма

У інтэрв'ю YouTube-каналу ЛенТВ24 LoLi расказвае, што з 2020 года наогул не жыве ў Беларусі і ніякага "прам голага" кантэнту яна не вырабляла. Што не здымае некаторых пытанняў.

Ці можна назваць порнастудыяй кватэру, дзе дзяўчаты здымаюць сябе самі? Ці ўплывае гэта на ступень адказнасці і навошта сілавікі выправіліся ў рэйд на OnlyFans?

На гэтыя і іншыя пытанні Еўрарадыё адказвае адвакатка, пазбаўленая права на прафесію ў Беларусі, Аркадзія (імя змененае дзеля бяспекі):

Крымінальны кодэкс не ўтрымлівае такога панятку, як "порнастудыя". Акрамя таго, выраб парнаграфічных матэрыялаў на порнастудыі не з'яўляецца акалічнасцю, якая абцяжарвае адказнасць. Аднак усе абставіны справы павінны ўлічвацца пры прыцягненні асобы да адказнасці. Хутчэй, частае ўказанне аператыўных супрацоўнікаў на порнастудыю выкліканае жаданнем перабольшыць цяжар злачынства.

Іншае пытанне, ці павінен быць такі артыкул у КК наогул? Калі гаворка ідзе пра парнаграфічныя матэрыялы з выявай або удзелам няпоўпагадовых, то так, такі склад павінен быць.

Што тычыцца дарослых асоб, якія знаходзяцца ў свядомым стане і добраахвотна бяруць удзел у вырабе і распаўсюджванні такіх матэрыялаў на спецыяльных сайтах без залучэння ў адалт-індустрыю няпоўнагадовых, адказ будзе залежаць ад узроўню свабоды, якая ёсць у грамадстве, і ад ступені адказнасці кожнага чалавека.

Гэта адвечнае пытанне суадносін правоў асобы і жадання дзяржавы лезці ў прыватнае жыццё. Беларускі крымінальны закон дае адназначны адказ.

Што можа пагражаць беларусам за працу на OnlyFans?

Паводле слоў спецыялісткі, дзейнасць такога роду цягне за сабой адказнасць, прадугледжаную часткай 2 артыкула 343 КК (выраб з мэтай распаўсюджвання, распаўсюджванне, рэкламаванне і трансляцыя парнаграфічных матэрыялаў, учыненыя з карыслівых меркаванняў з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт або мабільных тэлефонаў).

Пры гэтым спецыяльная камісія павінна даказаць, што кантэнт сапраўды з'яўляецца парнаграфічным. Артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі ад 2 да 4 гадоў (раней такія справы часта праходзілі без рэальнага адбыцця пакарання).

У залежнасці ад сітуацыі на парушальніка могуць павесіць яшчэ і незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, якая пацягнула звышпрыбытак.

Па сэнсе гэта няправільна. Няма закона, які прадугледжвае падаткі за выраб/распаўсюджанне хай нават і парнаграфічных матэрыялаў.

 

Чаму сілавікі раптам зацікавіліся вэбкамшчыцамі?

Ці можна казаць, што ў Беларусі пачалося паляванне на вэбкамшчыц і, калі так, то чаму гэта адбываецца толькі цяпер?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі