50-гадовую шведку выселілі з кватэры за гучны сэкс
Жанчына таксама любіла гучную музыку.
На захадзе Швецыі 50-гадовую жанчыну выселілі з арандаванай кватэры за гучны сэкс. Спачатку суседзі скардзіліся на яе ўладальніку будынка. У мінулым годзе яны паведамілі пра 16 выпадкаў празмернага шуму з кватэры жанчыны. Суседзі ўдакладнілі, што яе паводзіны сталі невыноснымі, калі яна завяла бойфрэнда.
Паводле жыхароў дома, яны спрабавалі ўгаварыць жанчыну весці сябе цішэй, але яна не пачула іх просьбаў. У выніку ўладальнік выселіў арандатарку з найманай жылплошчы, аднак яна падала апеляцыю ў суд.
На судзе пацярпелыя жыхары заявілі, што інтымнае жыццё іх суседкі стала гэтулькі гучным, што ім даводзіцца карыстацца затычкамі для вушэй, “каб выспацца і пайсці на працу адпачылымі”.
Суд прызнаў рашэнне законным і запатрабаваў ад парушальніцы вызваліць памяшканне да 16 сакавіка 2015 году, піша Lenta.ru са спасылкай на еўрапейскія СМІ.