Пашынян прызнаўся, што не змог анлайн купіць білет на аўтобус

Нікол Пашынян / facebook.com/nikol.pashinyan/
Нікол Пашынян прызнаўся, што не змог анлайн купіць білет на аўтобус. Прэм'ер-міністру Арменіі не хапіла лічбавых навыкаў.
"Сёння хацеў на аўтобусе паехаць дадому і купіць білет на аўтобус на лічбавай платформе, але не змог, — расказвае Пашынян. — Вельмі разнерваваўся. Чаму не магу хутка купіць? У мяне няма дастатковых лічбавых навыкаў. Апошнія 30 гадоў я кожны дзень (за рэдкім выключэннем) меў справу з камп'ютарам і інтэрнэтам. Але гэта не азначае мець дастатковыя лічбавыя навыкі".
Прэм'ер-міністр паабяцаў, што паспрабуе купіць білет зноў: "Я павінен навучыцца, каб пазбегнуць дадатковага дыскамфорту ў далейшым".
Ніколу Пашыняну 49 гадоў. Мае журналісцкую адукацыю. Пасаду прэм'ера займае з 2018 года.
Летась у мінскім метро Аляксандру Лукашэнку не давялося купляць білет, паколькі яму падарылі безлімітны праязны. Праўда, здарыўся канфуз — Лукашэнка не ведаў, як ім скарыстацца, і яму паказалі, куды праязны прыкласці, каб зайсці ў метро.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.