Лукашэнку бачылі з праязным у метро

Аляксандр Лукашэнка не ведаў, што рабіць з праязным

Аляксандр Лукашэнка не ведаў, што рабіць з праязным / president.gov.by

Аляксандра Лукашэнку бачылі з праязным у мінскім метро. Яго яму падарылі ў панядзелак на адкрыцці станцый Зялёналужскай лініі. І ён адразу ж праязным скарыстаўся. Праўда, не ведаў, куды яго прыкласці, пакуль яму не паказалі.

Праязны безлімітны. "Я ўжо на пенсію пайду, у метро буду ездзіць з гэтай карткай", — сказаў Лукашэнка.

А старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў расказаў, што сабекошт адной паездкі ў метро на сённяшні дзень складае 2 рублі 12 капеек. Пасажыры ж плацяць 90 капеек. Датацыя з гарадскога бюджэту складае каля 134 млн рублёў (больш за $38 млн) штогод.

Кухараў паведаміў, што ўжо пачалі праектаваць 4-ю лінію метро — кальцавую. 

Лукашэнку бачылі з праязным у метро
Лукашэнку бачылі з праязным у метро

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі