Мікалай Казлоў: Цікава даведацца вынікі праходжання паліграфа самім Шуневічам

Мікалай Казлоў: Цікава даведацца вынікі праходжання паліграфа самім Шуневічам

Мікалай Казлоў: Цікава даведацца вынікі праходжання паліграфа самім Шуневічам

Мікалай Казлоў

Падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў у 2008 годзе зафіксаваў укіды бюлетэняў на адным з выбарчых участкаў у Мінску. Старшыня камісіі ў апошні дзень датэрміновага галасавання папрасіла ў Казлова, які ахоўваў участак, ключы ад памяшкання са скрынкай для галасавання. Казлоў адмовіўся даваць ключы, але яму загадаў гэта зрабіць начальнік. Міліцыянт напісаў рапарт, але справе ходу не далі, а Казлова з міліцыі звольнілі.

Колькі на самой справе міліцыянераў у краіне, ці выратуе “дэтэктар хлусні” Дзяржаўтаінспекцыю, чаму не толькі даішнікам варта прасці гэтую працэдуру праверкі? На гэтыя і шмат іншых пытанняў у жывым эфіры Еўрарадыё адказвае падпалкоўнік міліцыі ў запасе, былы старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах крымінальнага вышуку Мікалай Казлоў.

Цалкам размову з Мікалаем Казловым можна паслухаць:

Лепшыя цытаты з размовы:

Міліцыя вялікая і людзі там працуюць розныя, але калі мы сутыкаемся з фальсіфікацыяй адміністрацыйных пратаколаў, ілжэсведчаннем у судзе, калі чуем, што ад пабояў у пастарунку гіне чалавек, калі нецвярозы супрацоўнік ДАІ збівае пешахода ― так і складваецца імідж усёй міліцыі ў вачах грамадства.

Па звестках ААН, у Беларусі 1400 праваахоўнікаў на 100 тысяч насельніцтва. І за апошні час я ніякага скарачэння колькасці міліцыянераў не назіраў.

Прафесіяналізм міліцыі падае: прафесіяналы са стажам сыходзяць, а ўзамен часцей за ўсё прыходзяць нематываваныя людзі, бо прэстыж працы ў міліцыі падае.

Шараговыя супрацоўнікі міліцыі, гледзячы на дзеянні сваім начальнікаў, імкнуцца паступаць гэтак жа. Калі супрацоўнік бачыць, што палкоўнік Еўсееў пабіў на Плошчы журналіста і ў выніку стаў генералам, то якія высновы робяцца?

Цягам пяці хвілін я дакажу міністру Шуневічу, што адміністрацыйная справа, па якой я адсядзеў пяць сутак, была сфальсіфікаваная ад першай да апошняй літары. І гатовы з гэтай нагоды прайсці паліграф.

Сам міністр Шуневіч праходзіў паліграф? Мне бы хацелася паглядзець на вынікі, якія дасць паліграф Шуневічу. І той часткі міліцыі, якая пастаянна прысутнічае на акцыях апазіцыі, а потым сведчыць супраць актывістаў у судзе.

Шуневіч не першы дзень кіруе МУС і ад яго залежыць, якая атмасфера ў міліцыі. І ён павінен сысці ў адстаўку, калі не здольны стварыць атмасферу, пры якой немагчымыя выпадкі здзекаў з затрыманых.

Галоўны крытэрый выбару кандыдатуры для кар’ернага росту ў міліцыі ― лаяльнасць да існуючага рэжыму. Калі ў табе сумняваюцца, кар’еры не будзе незалежна ад твайго прафесіяналізму.

Я супраць кампаніі па “ачыстцы шэрагаў міліцыі”, бо вельмі часта падчас такіх кампаній здараецца, што пад яе колы трапляюць нармальныя людзі ― проста сістэма так збудаваная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі