Супрацоўнік музея выкінуў арт-аб'ект, бо палічыў, што гэта смецце

Механік, які працуе ў музеі, і ўявіць сабе не мог, што гэта арт-аб'ект

Механік, які працуе ў музеі, і ўявіць сабе не мог, што гэта арт-аб'ект / theguardian.com

Супрацоўнік музея ў Нідэрландах выпадкова выкінуў арт-аб'ект з пустых піўных банак, бо палічыў, што гэта смецце. Насамрэч, гэта была інсталяцыя "Усе добрыя моманты, якія мы правялі разам", створаная французскім мастаком Аляксандрам Лавэ. Яна складалася з двух распісаных уручную піўных банак і знаходзілася ў ліфце музея LAM у горадзе Лісе (экспанаты часта размяшчаюць у незвычайных месцах, каб "здзівіць наведвальнікаў").

Як піша theguardian.com, механік, які працуе ў музеі, і ўявіць сабе не мог, што гэта арт-аб'ект. Таму і выкінуў пабачанае "смецце". Адсутнасьць арт-аб'екта заўважыла куратарка, якая паспела выцягнуць банкі з мяшка са смеццем.

Супрацоўнік музея выкінуў арт-аб'ект, бо палічыў, што гэта смецце

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі