Мінскія школьнікі здымалі і прадавалі порна

Відэакамера, ілюстрацыйнае фота

Відэакамера, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Пяцёра падлеткаў ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў фігуруюць у крымінальнай справе аб вырабе і распаўсюдзе парнаграфіі. Пра гэта расказалі ў МУС Беларусі. Сілавікі высветлілі, што падлеткі займаліся гэтым як мінімум два месяцы.

Аўтарам бізнес-ідэі быў 16-гадовы школьнік — ён стварыў і адміністраваў у адным з месенджараў чат, дзе за грошы размяшчаў порнаролікі, запампаваныя з іншых рэсурсаў. Пазней у яго з'явіліся памочнікі — навучэнец каледжа і тры школьныя сябры, у тым ліку 15-гадовы хлопец і 17-гадовая дзяўчына. Дзяўчына таксама здымалася ў некаторых роліках.

У МУС адзначылі, што раней падлеткаў да крымінальнай адказнасці не прыцягвалі.

Минские школьники снимали и продавали порно
Кантэнт падпісчыкам прадавалі за грошы / @police_minsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі