Вэбкамшчыцу пасля вяртання ў Беларусь затрымалі за "трансляцыю парнаграфіі"

Вэбкамшчыцу арыштавалі пасля вяртання ў Беларусь

Вэбкамшчыцу арыштавалі пасля вяртання ў Беларусь / ГУУС Мінгарвыканкама

Мінскія міліцыянты затрымалі дзяўчыну, абвінаваціўшы яе ў "вытворчасці порнакантэнту" ў кватэры, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Паведамляецца, што 23-гадовая дзяўчына некалькі месяцаў "самастойна здымала відэа парнаграфічнага характару, выступаючы ў ролі актрысы". Вэбкамшчыца прадавала доступ да відэа праз платны канал на спецыялізаваным сайце. Каштаваў ён ад 45 да 350 рублёў.

"Затрыманая распавяла, што раней аналагічным спосабам "працавала" ў Еўропе, а ў снежні мінулага года вярнулася ў Беларусь", — удакладняюць міліцыянты.

Пры ператрусе дома ў вэбкамшчыцы канфіскавалі, як заяўляюць міліцыянты, асвятляльнае абсталяванне, камп'ютарную тэхніку, носьбіты інфармацыі і тэматычны рэквізіт.

Цяпер на дзяўчыну пачалі крымінальную справу за выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі