Ад расійскага ўдару па Сумах пацярпелі 74 чалавекі, у тым ліку дзеці

Наступствы расійскага ўдару па Сумах 24 сакавіка / ДСНС Украіны
Удзень 24 сакавіка расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па цэнтры Сумаў. Пацярпелі дзясяткі чалавек, паведамілі начальнік Сумскай абласной ваеннай адміністрацыі Уладзімір Арцюх і выканаўца абавязкаў гарадскога галавы Арцём Кабзар.
Паводле звестак Сумскай гарадской рады на 16:56, пацярпелых — 74 чалавекі, але канчатковая колькасць яшчэ ўдакладняецца. Таксама ў гарадской радзе сказалі, што сярод пацярпелых ёсць 13 дзяцей. У пракураты кажуць пра 14 пацярпелых дзяцей. Усім параненым аказваюць медыцынскую дапамогу, перадае hromadske.ua.
Пры ракетнай атацы пацярпелі шматпавярхоўкі і школа. Як адзначыў Уладзімір Арцюх, на момант удару ўсе дзеці знаходзіліся ў хованцы.
Ад выбуховай хвалі ў шматпавярховіках павыбівала шыбы і дзверы. У некаторых кватэрах пачаліся пажары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.