У Мінску працуе пенсіянер, якому 93 гады

Усяго ў сталіцы крыху больш за 470 000 атрымальнікаў пенсій / vb.by
У Мінску ёсць працуючыя пенсіянеры старэйшыя за 90 гадоў, а самаму ўзроставаму з іх — 93 гады. Пра гэта распавяла намесніца старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Вольга Васілеўская.
Трэць пенсіянераў Мінска працягваюць працаваць, а ўсяго атрымальнікаў пенсій у сталіцы — 470 460 чалавек.
У 2024 годзе на выплату пенсій і дапамог у Мінску было выдаткавана 4 793,2 млн рублёў.
Праблемы пенсійнай сістэмы Беларусі
Праз 25 гадоў на 10 працуючых беларусаў будзе прыпадаць 6 пенсіянераў, што створыць велізарную нагрузку на пенсійную сістэму. Ужо цяпер пенсійны фонд часткова фінансуецца з бюджэту, і без рэформы памеры пенсій могуць скараціцца.
На думку экспертаў, патрэбны кардынальныя змены: пераход да змешанай сістэмы — спалучэння салідарнага і назапашвальнага прынцыпаў, прыцягненне ў эканоміку новых груп насельніцтва, павышэнне пенсійнага ўзросту.
Адкладыванне рэформы пагражае крызісам і рэзкім падзеннем выплат атрымальнікам пенсій.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.