З 1 лютага ў Беларусі змяняецца бюджэт пражытачнага мінімуму

Павялічылі бюджэт пражытачнага мінімуму / Euroradio
З 1 лютага ў Беларусі змяняецца бюджэт пражытачнага мінімуму. Ён павялічваецца на 2,2% і складзе 447,64 рубля. Такі БПМ будзе дзейнічаць да канца красавіка, паведамляе Мінпрацы.
З 1 лютага бюджэт пражытачнага мінімуму будзе складаць:
- для працаздольнага насельніцтва — 477,22 рубля,
- для пенсіянераў — 326,72,
- для дзяцей да 3 гадоў — 280,87,
- для дзяцей ад 3 да 6 гадоў — 379,96,
- для дзяцей ад 6 да 18 гадоў — 442,76.
Ад бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць аднаразовыя выплаты пры нараджэнні дзіцяці, мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі.
Памер дапамогі пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 4476,4 рубля, другога і наступных — 6266,96 рубля. Штомесячная дапамога сем’ям у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе 223,82 рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.