Бедныя краіны будуць атрымліваць $300 млрд за год на барацьбу са зменамі клімату

COP29 в Баку

COP29 в Баку / Jakub Porzycki /NurPhoto/ picture alliance

Да 2035 года аб'ём сродкаў, якія штогод вылучаюцца для "бедных краінаў" на барацьбу з глабальным пацяпленнем, дасягне $300 млрд. Павелічэнне дапамогі ўночы на нядзелю, 24 лістапада, узгаднілі ўдзельнікі 29-й  Канферэнцыі ААН па пытаннях зменаў клімату, якая праходзіць у Баку.

Угоду ўхвалілі каля 200 краін, якія ўдзельнічаюць у кліматычнай канферэнцыі ААН COP29. Яна будзе прафінансаваная індустрыяльнымі краінамі.

Усяго, улічваючы як дзяржаўныя, так і прыватныя сродкі, "бедныя краіны" павінны атрымліваць да 2035 года 1,3 трлн. долараў у год. Гэтыя грошы мусяць дазволіць краінам, якія развіваюцца, фінансаваць захады для барацьбы са змяненнем клімату, а таксама адаптавацца да наступстваў глабальнага пацяплення, такіх як больш частыя засухі, штормы і паводкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі