За "экстрэмізм" сем'і сілавікоў не будуць бясплатна абслугоўваць у клініках МУС

Доктар, ілюстрацыйнае фота

Доктар, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У МУС прынялі інструкцыю пра тое, як будуць пазбаўляць і аднаўляць права на бясплатнае лячэнне для асобных катэгорый грамадзян у ведамасных установах здароўя. Пастанова №41 ад 12 лютага апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент датычыць сем'яў супрацоўнікаў ДФР КДК, Следчага камітэта, органаў унутраных спраў, МУС, МНС, ГКСЭ, якія маюць права на бясплатнае медабслугоўванне. Таксама пад яго дзеянне трапляюць пенсіянеры і чальцы іх сем'яў, якія служылі ў названых органах.

У інструкцыі прапісана, як складаюцца спісы грамадзян, якія маюць права на абслугоўванне ў ведамасных установах аховы здароўя. А пасля гэтага інфармацыйны цэнтр МУС будзе правяраць, ці ёсць у банку даных запісы пра парушэнні, што можа стаць падставай для выключэння з такога спісу. Разглядаць гэтыя спісы і прымаць па іх рашэнні будзе адмысловая камісія, склад якой вызначаць у МУС.

у спісе адміністрацыйных правапарушэнняў, за якія могуць пазбавіць права на бясплатнае медабслугоўванне, пазначаныя п'яная язда, прастытуцыя, прапаганда нацысцкай сімволікі. Таксама ў яго трапіў шэраг "экстрэмісцкіх правапарушэнняў": наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый, выраб і распаўсюд "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыі, непадпарадкаванне службовай асобе, абраза службовай асобы, парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі