На выходных у Беларусі будзе снег, дождж і галалёдзіца

На выходных у Беларусі будзе снег, дождж і галалёдзіца / vitvesti.by
Паводле звестак Белгідраметцэнтра, у суботу 15 сакавіка раніцай па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы і мокры снег, у многіх раёнах чакаецца моцны снег. Днём максімальная тэмпература не перавысіць +2..+8°С.
У нядзелю, 16 сакавіка, будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па паўднёвым усходзе, а днём па паўночна-заходняй палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..-8°С, максімальная днём +2..+8°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.