Байдэн памілаваў свайго сына

Джо Байдэн з сынам Хантэрам

Джо Байдэн з сынам Хантэрам / Reuters

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн памілаваў свайго сына Хантэра Байдэна. Раней ён быў прызнаны вінаватым і чакаў прысудаў па дзвюх крымінальных справах.

"Сёння я падпісаў указ аб памілаванні майго сына Хантэра, цытуе словы амерыканскага прэзідэнта Reuters. — З таго дня, як я ўступіў на пасаду, я абяцаў, што не буду ўмешвацца ў прыняцце рашэнняў Міністэрствам юстыцыі, і я стрымаў сваё слова, нават калі назіраў, як майго сына выбарачна і несправядліва пераследуюць".

Яшчэ некалькі месяцаў таму Байдэн запэўніваў, што ён не збіраецца выдаваць указ аб памілаванні сына. Байдэн-малодшы стаў першым у гісторыі Злучаных Штатаў сынам дзейнага прэзідэнта, прызнаным вінаватым у злачынстве. Спачатку 54-гадовага Хантэра Байдэна прызналі вінаватым у тым, што ён у 2018 годзе пры набыцці зброі схаваў той факт, што ўжываў забароненыя рэчывы. Пасля ён сам прызнаў віну па справе аб ухіленні ад падаткаў (на суму 1,4 млн долараў).

Джо Байдэн лічыць, што суды над яго сынам былі "заражаныя палітыкай". "Я спадзяюся, што амерыканцы зразумеюць, чаму бацька і прэзідэнт прыйшоў да такога рашэння", — гаворыцца ў яго заяве.

Прысуды Хантэру Байдэну чакаліся ў снежні 2024-га. Яму пагражаў працяглы тэрмін зняволення.

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў рашэнне Джо Байдэна "злоўжываннем" і парушэннем нормаў правасуддзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі