22 снежня ў Мінску пачнуць працаваць ёлачныя кірмашы

Ялінкі

Ялінкі / unsplash.com

22 снежня ў Мінску пачнуць працаваць елачныя кірмашы. Ялінкі можна будзе набыць больш як на 60 пляцоўках.

— Адзін з галоўных сімвалаў Новага года можна будзе купіць на 68 пляцоўках, — расказвае намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ірына Маслакова. — Па выніках аўкцыёнаў мінулых гадоў яны прадастаўлены суб'ектам гаспадарання ў арэнду. Кошт дрэў і рэжым працы такіх кропак усталёўваюць прадаўцы.

Колькасць елачных кірмашоў, якія гарадскія ўлады арганізуюць на землях агульнага карыстання, не мянялася з 2022 года. Акрамя таго, ялінкі ўдасца набыць на кірмашах, у магазінах, на прыватных гандлёвых пляцоўках.

Шукаць ялінку ў сваім раёне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі