Стала вядома, калі ў Мінску адключаць навагоднюю ілюмінацыю

Навагодняя ілюмінацыя ў Мінску

Навагодняя ілюмінацыя ў Мінску / "Мінск-Навіны"

Навагоднюю ілюмінацыю ў Мінску адключаць у ноч з 14 на 15 студзеня.

"Апошні дзень працы святочнай падсветкі — Стары Новы год, а ў ноч на 15-га будзе праводзіцца дэмантаж. Пры гэтым 22 светлавыя фігуры ў горадзе — стацыянарныя, іх адключаць не будуць", — прыводзяць "Мінск-Навіны" словы начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела прадпрыемства "Мінгарсвятло" Яўгена Стасяловіча.

Святочная навагодняя ілюмінацыя, якая ўпрыгожыла Мінск у снежні 2024-га мае агульную працягласць больш за 250 км. Каля 50 км прыпадае на навагоднія ялінкі.

Летась ілюмінацыю сталіцы папоўнілі 14 аб'ектаў — гэта разнастайныя светлавыя матывы і кампазіцыі.

Паводле Стасяловіча, уся святочная ілюмінацыя — святлодыёдная, што дазваляе знізіць энергаспажыванне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі