Топ-5 навінаў дня

Топ-5 навінаў дня

Беларускія ўлады шукаюць альтэрнатыву расійскай нафце

Беларусь павінна знайсці альтэрнатыўныя варыянты ў сувязі са скарачэннем паставак расійскай нафты. Пра гэта 20 студзеня заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі распавёў, што гэтая праблема абмяркоўвалася яшчэ напрыканцы 2016 года. І ўжо тады беларускія ўлады апрабавалі на практыцы некаторыя іншыя варыянты. Напрыклад, дастаўку нафты з Чорнага і Міжземнага мораў на нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі.

Аднак некаторыя эксперты сцвярджаюць, што пакуль ідуць перамовы па нафце з Расіяй, думаць пра іншыя варыянты рана

Топ-5 навінаў дня
Фота: dec-edu.com

Міністэрства адукацыі забараніла збіраць грошы на патрэбы дзіцячых садкоў і школ. Аднак гэта не азначае, што бацькам больш не прыйдзецца здаваць сродкі на рамонт ці новыя камп’ютарныя класы. Справы ў тым, што збіраць грошы цяпер можа толькі апякунская рада.

Топ-5 навінаў дня
Фота: ria.ru

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра ўвядзенне ў Беларусі ў лютым 2017-га пяцідзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін свету. Кіраўнік Беларусі заявіў, што і для нашай краіны, і для яе суседзяў новаўвядзенне не прынясе нейкіх рызыкаў. Паводле слоў Лукашэнкі, дакумент распрацоўваўся паўтара года, у гэтым удзельнічалі ўсе зацікаўленыя дзяржорганы.

Топ-5 навінаў дня
Фота: БЕЛТА

Першае ядзернае паліва для Беларускай АЭС прыбудзе з Расіі напрыканцы 2018 года. Пра гэта заявіў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.

Па яго словах, Расія мусіць паставіць у нашу краіну паліва для першай загрузкі двух энергаблокаў і паліва для іх перазагрузкі.

Пры гэтым кошт аднаразовай загрузкі аднаго рэактара складае каля 255 млн еўра.

Топ-5 навінаў дня
Фота: кадр з кінафільма "Аперацыя Ы"

“Падатак на дармаедства” не будуць браць з алкаголікаў падчас рэабілітацыі. Пра гэта заявіла адна з кіраўніц Міністэрства працы Таццяна Юшкевіч.

Па яе словах, алкагольная залежнасць і барацьба з ёй акурат трапляе пад азначэнне “складанай жыццёвай сітуацыі”.

Нагадаем, паводле дэкрэта, наяўнасць цяжкай жыццёвай сітуацыі вызваляе грамадзян ад выплаты "падатку на дармаедаў". Любы чалавек можа звярнуцца ў мясцовы савет і патлумачыць, што знаходзіцца ў складанай сітуацыі, каб яго вызвалілі ад аплаты збору.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі