Топ-5: навіны 7 красавіка

Топ-5: навіны 7 красавіка

Мінскі гімназіст за напад на настаўніцу асуджаны на 8 гадоў зняволення

Вучань мінскай гімназіі №74 за напад на настаўніцу рускай мовы і літаратуры асуджаны на 8 гадоў зняволення. Такое рашэнне 7 красавіка вынес Мінскі гарадскі суд.

Ён прызнаў 16-гадовага юнака вінаватым “у замаху на забойства асобы, учыненым з асаблівай жорсткасцю”. Працэс працягваўся з 13 лютага ў закрытым рэжыме.

Топ-5: навіны 7 красавіка
Фота: AFP

У Стакгольме грузавік наехаў на натоўп людзей. Паводле папярэдніх дадзеных, загінулі тры чалавекі, яшчэ 8 паранены. Здарэнне адбылося ў пятніцу на галоўнай пешаходнай вуліцы шведскай сталіцы.

Як інфармуюць шведскія СМІ, грузавік на вялізнай хуткасці наехаў на людзей, якія гулялі па вуліцы. Аўтамабіль заехаў у вітрыну адной з крамаў і спыніўся. 

Топ-5: навіны 7 красавіка
Фота: nn.by

Актывіста Дзмітрыя Паліенку адправілі на 2 гады за краты. Восенню 2016-га яго асудзілі на гэты тэрмін з адтэрміноўкай. Хлопца прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянера падчас акцыі "Крытычная маса", а таксама ў распаўсюдзе парнаграфіі праз інтэрнэт.

7 красавіка стала вядома, што суд Мінска адмяніў адтэрміноўку. Проста з будынка суда Паліенку павезлі да месца адбыцця пакарання.

Топ-5: навіны 7 красавіка

Начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў назваў скульптуру гарадовага "святым месцам". Такая заява прагучала ў эфіры тэлеканала АНТ у сюжэце, прысвечаным арышту анархіста Вячаслава Касінерава.

Нагадаем, што на маладога чалавека распачалі крымінальную справу за тое, што ён накінуў пятлю на шыю скульптуры гарадавога.

Адзначым, што праваабаронцы прызналі Вячаслава Касінерава палітвязнем. На іх думку, дзеянні актывіста “з’яўляюцца выказваннем меркавання і не могуць трапляць пад крымінальны пераслед”.

Топ-5: навіны 7 красавіка
Пуск ракеты з амерыканскага карабля. Фота Reuters, Ford Williams

МЗС Беларусі асудзіў ракетны ўдар ЗША па Сірыі. Беларускія дыпламаты заклікаюць бакі вырашыць канфлікт за сталом перамоваў.

Нагадаем, што Злучаныя Штаты выпусцілі не менш за 50 крылатых ракет па вайсковых аэрадромах Сірыі. Гэта стала адказам на хімічную атаку ў сірыйскай правінцыі Ідліб. Удар нанеслі з амерыканскага ваеннага карабля ў Міжземным моры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі