Тры гады таму ў Беларусі ўтварыўся "жаночы трыўмвірат"

Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала
Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала

Тры гады таму ў Беларусі ўтварыўся "жаночы трыўмвірат". Святлана Ціханоўская аб'ядналася з Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала. Утрох яны пераламілі ход выбарчай кампаніі.

"Трыумвірат" утварыўся праз два дні пасля таго, як Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу не зарэгістравалі кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі. А Святлану Ціханоўскую зарэгістравалі — дзякуючы подпісам, сабраным за яе мужа Сяргея. Сёння гэта называюць адной з галоўных памылак, якую Лукашэнка дапусціў за сваю палітычную кар'еру.

"Мы дамовіліся за 15 хвілінаў, — прыгадвае той дзень Ціханоўская. — Я па-ранейшаму цвёрда веру, што адзінства — гэта наша суперсіла, і што мы можам перамагчы ўсіх тыранаў, калі мы разам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі