У 12 градусаў марозу цэнтр Рагачова застаўся без цяпла і гарачай вады
Аварыя ў Рагачове
Увечары 4 студзеня без ацяплення і гарачай вады застаўся цэнтр Рагачова. Гаворка ідзе пра 37 шматкватэрных жылых дамоў, установы медыцыны, адукацыі, піша "Флагшток".
Між тым тэмпература паветра — 12 градусаў марозу.
У 18:00 мясцовы КЖРЭУП паведаміў, што месца аварыі ўжо знайшлі і пачалі зліў вады з магістральнага трубаправоду.
Дарэчы, 30 лістапада ў Рагачове адбылася аналагічная аварыя. Тады без цяпла засталіся жыхары тых самых дамоў у цэнтры горада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.