У адным з раёнаў Гомельшчыны сталі радзей судзіць за "экстрэмізм"

У адным з судоў Гомельшчыны / t.me/gomeloblsud/
У адным з раёнаў Гомельскай вобласці сталі радзей судзіць за "экстрэмізм". З чым гэта звязана, пакуль невядома, піша "Флагшток"
Пра скарачэнне колькасці адміністрацыйных спраў за палітыку выданню распавяла яго крыніца, звязаная з праваахоўнымі органамі. Сцвярджаецца, што раённы суд стаў неахвотна прымаць да разгляду пратаколы міліцыянтаў па "экстрэмісцкіх" артыкулах.
Вядома, што на працягу бліжэйшага тыдня ў вобласці будуць разгледжаны, як мінімум, 4 адміністрацыйныя "экстрэмісцкія" справы (у Гомелі і Мазыры). Для параўнання, за два месяцы восені мінулага года па палітычных артыкулах было асуджана 337 жыхароў Гомельскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.