У аўторак Лукашэнка ляціць у Маскву на сустрэчу з Пуціным

У аўторак Лукашэнка ляціць у Маскву на сустрэчу з Пуціным

22 лістапада Аляксандр Лукашэнка адправіцца з працоўным візітам у Расійскую Федэрацыю.

У яго запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае прэс-служба Лукашэнкі. Мяркуецца, што кіраўнікі дзяржаваў абмяркуюць самыя актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін. Таксама плануецца абмеркаваць палітычнае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі, развіццё інтэграцыйных працэсаў, сітуацыю ў рэгіёне і свеце.

Таксама Лукашэнка з Пуціным у Храме Хрыста Збаўцы паўдзельнічаюць ва ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Напярэдадні кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы адзначыў сваё 70-годдзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі