У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы, у пятніцу — замаразкі

У аўторак у Беларусі чакаюцца дажджы, у пятніцу — замаразкі

На бягучым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е. Як паведаміў БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў, у першыя дні, пад уздзеяннем халоднага паветра з Балтыкі, тэмпература будзе на 1-3 градусы ніжэй за норму.

У аўторак, 8 верасня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, удзень месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль, удзень — 12-18. У сераду, 9 верасня, кароткачасовыя дажджы ў дзённыя гадзіны прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі нашай краіны. Уначы будзе 4-9 цяпла (месцамі — да 11), удзень — 12-17.

З чацвярга ночы стануць больш халоднымі, а ўдзень крыху пацяплее. У начныя гадзіны 10 верасня чакаецца 4-9 градусаў са знакам плюс, у дзённыя — 13-18. Магчымыя кароткачасовыя дажджы, але толькі месцамі.

У пятніцу, 11 верасня, у асобных раёнах на поўначы Беларусі прагназуюцца першыя замаразкі (ад 0 да -2). Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 3-10 цяпла, у дзённыя гадзіны — 14-21. Дажджы таксама чакаюцца толькі месцамі.

У выхадныя дні (12 і 13 верасня) будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца толькі на поўдні краіны. Уначы тэмпература паветра складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль (на поўначы Беларусі зноў магчымыя замаразкі), удзень — 12-18, месцамі да 20 градусаў цяпла.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі