У аўторак у Беларусі прагназуюць да +31

Лета / Лето / pexels.com

Лета, ілюстрацыйнае фота

У аўторак, 9 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы, удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 11-18 цяпла, удзень будзе ад +24 па поўначы да +31 па паўднёвым усходзе. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі