У аварыі пад Смаргонню пацярпеў 11-гадовы школьнік

У аварыі пад Смаргонню пацярпеў 11-гадовы школьнік

У аварыі пад Смаргонню пацярпеў 11-гадовы школьнік. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, ДТЗ адбылося ў другой палове дня 25 жніўня. Жыхарка Мінскай вобласці была за рулём “Рэно Шафран” і на 3-м кіламетры аўтадарогі Вішнёва —  Рацэвічы з’ехала ў кювет. Там машына ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва.

Дзіця знаходзілася на заднім сядзенні і было прышпіленае, але ж удар трапіў у яго бок, таму хлопчык атрымаў траўму галавы.

Па факце дарожнага здарэння праводзіцца праверка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі