У Беларусі адмяняецца абавязковае выкарыстанне пячаткі суб’ектамі гаспадарання

У Беларусі адмяняецца абавязковае выкарыстанне пячаткі суб’ектамі гаспадарання

У Беларусі адмяняецца абавязковае выкарыстанне пячаткі суб’ектамі гаспадарання. Пра гэта паведаміў міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі. Паводле яго слоў, гэта ініцыятыва Мінюста. “Сёння інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць дакладна высветліць, ці зарэгістраваная такая асоба, ці не, ідэнтыфікаваць яго як удзельніка эканамічных адносін”, — цытуе словы Сліжэўскага БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што ў нашай краіне патрабаванне аб наяўнасці ў дзейнасці суб’екта гаспадарання пячаткі стала факультатыўным. Калі не будзе жадання вырабіць пячатку, ніхто за гэта не пакарае. Адзінае выключэнне — міжнародныя дамовы. Гэтыя дакументы па-ранейшаму мусяць мець пячаткі, сказаў Алег Сліжэўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі