У Беларусі пацяплее, у аўторак удзень чакаецца ад -2 да +2
У Беларусі пацяплее, у аўторак, 14 лютага, удзень чакаецца ад -2 да +2. Уначы яшчэ будзе трымацца мароз — ад мінус 2 да мінус 8 градусаў, у Брэсцкай вобласці — 9-11 градусаў ніжэй за нуль.
Як інфармуе БЕЛТА, заўтра на значнай частцы тэрыторыі нашай краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу, у дзённыя гадзіны — з дажджом. Магчымыя слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў (на паўночным усходзе — да 15-17 метраў за секунду).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца да канца тыдня.