У Беларусі працягвае скарачацца колькасць транспарту з пройдзеным тэхаглядам

Тэхагляд

Тэхагляд / t.me/beltehosmotr/

У Беларусі працягвае скарачацца колькасць транспарту з пройдзеным тэхаглядам. У чэрвені 2024 года — на 1,3% менш, чым за той жа месяц 2023-га. Прадпрыемства "Белтэхагляд" выдала 130 580 дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (83,3% — фізічным асобам). За першае паўгоддзе выдалі 778 270 дазволаў. Гэта на 5,7% менш, чым за студзень-чэрвень 2023-га.

У чэрвені 2024-га аформлена 586 дазволаў для ўласнікаў электрамабіляў, а з пачатку года — 8664.

Уласнікам-фізічным асобам за кіраванне транспартам без тэхагляду пагражае да 120 рублёў штрафу, юрыдычным асобам — да 400 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі