У Беларусі склалі "чорны спіс" інвестараў, якім забаранілі прадаваць свой бізнес

У Беларусі склалі "чорны спіс" інвестараў, якім забаранілі прадаваць свой бізнес

У Беларусі склалі "чорны спіс" кампаній з замежным капіталам, уладальнікам якіх забаронена прадаваць свае акцыі. Адпаведны дакумент (пастанова Саўміна № 436 ад 1 ліпеня 2022-га) апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У спісе 190 кампаній, сярод акцыянераў якіх ёсць "асобы з замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб". Гэта грамадзяне Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Швейцарыі, Швецыі, Кіпра, Аўстрыі, Даніі, Люксембурга, Румыніі, Чэхіі, Нарвегіі, Ірландыі, Балгарыі, Францыі, ЗША, Новай Зеландыі, Брытанскіх Віргінскіх астравоў.

Аўстрыйскія кампаніі-замежныя акцыянеры “Прыёрбанка” і А1 дзіўным чынам не трапілі ў спіс. Пры гэтым восем іншых фізічных ці юрыдычных асоб з Аўстрыі там пералічаныя.

Урадавая пастанова прынятая "для абароны інтарэсаў Рэспублікі Беларусь". На справе ж падобныя "контрсанкцыі", спробы спыніць сыход замежнага капіталу, могуць прывесці толькі да таго, што новых інвестараў са згаданых краін проста не будзе.

Як вядома, санкцыі супраць Беларусі ўводзіліся з-за фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, за парушэнне правоў чалавека, за наяўнасць вялізнай колькасці палітвязняў, за пасадку пасажырскага самалёта і затрыманне іншадумцаў, за дачыненне да агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі