У Беларусі стала лягчэй дыхаць — пры чым тут тралейбусы?

Грамадскі транспарт у Мінску / Общественный транспорт в Минске / Еўрарадыё

Мінск

Паветра ў Беларусі стала чысцейшым, кажа міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Худык.

У 2023 годзе за кошт будавання і рэканструкцыі газаачышчальных усталёвак выкіды ў атмасферу скараціліся на 4,4 тыс. тон, дадае чыноўнік. Яго словы прыводзіць агенцтва "Мінск-Навіны".

Дапамагла і аптымізацыя маршрутаў грамадскага транспарту, абнаўленне і электрыфікацыя парка транспартных сродкаў.

Доля выкідаў транспарта ўсё яшчэ складае амаль палову — 47% — ад усіх выкідаў у атмасферу. Так, гэта шмат, але 10 гадоў назад гэта лічба была яшчэ вышэйшай — больш за 60%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі