У Беларусі тры кнігі гісторыка Ігара Мельнікава прызналі "экстрэмісцкімі"

Ігар Мельнікаў

Ігар Мельнікаў / Euroradio

У Беларусі тры кнігі гісторыка Ігара Мельнікава прызналі "экстрэмісцкімі". Яны з'явіліся ў "рэспубліканскім спісе экстрэміскіх матэрыялаў", які складае Міністэрства інфармацыі. Яно спасылаецца на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 23 жніўня. У "чорны спіс" трапілі кнігі "Адысея палешука" (2017), "Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах" (2018) і "На мяжы цывілізацый. Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі" (Мінск, 2020).

Мельнікаў знаходзіцца за кратамі з пачатку года. Яго справу 10 верасня пачне разглядаць Мінскі гарадскі суд. Гісторыка абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Падрабязнасці справы невядомыя.

Ігар Мельнікаў мае ступень кандыдыта гістарычных навук і спецыялізуецца па вайсковай гісторыі і гісторыі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1920-1930-я гады). Ён выдаў паўтара дзясятка кніг. Апошняя з іх — "Калабарацыянізм. Анатомія здрады" (2023).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі