У Беларусі ў пятніцу чакаецца да 33 градусаў цяпла

У Беларусі ў пятніцу чакаецца да 33 градусаў цяпла

У пятніцу, 5 жніўня, у Беларусі кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя толькі месцамі. Вецер будзе паўднёвы, з парывамі 3-8 метраў за секунду (пры навальніцах — да 14 метраў за секунду).

У начныя гадзіны прагназуецца ад 11 да 17 градусаў са знакам плюс, у дзённыя гадзіны — плюс 25-29, а на поўдні краіны — 30-33 цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі