У Беларусі выявілі расійскую рыбу з паразітамі

Расіяне пастаўлялі ў Беларусь рыбу з паразітамі / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Расіяне пастаўлялі ў Беларусь рыбу з паразітамі / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

Некаторыя расійскія вытворцы пастаўлялі ў Беларусь рыбную прадукцыю з паразітамі. Пра гэта беларускі бок сёлета паведамляў Рассельгаснагляду, і расійскае ведамства прыняло меры.

У паведамленні Рассельгаснагляду гаворыцца, што выяўленыя паразіты былі нежыццяздольныя. Для здароўя чалавека яны не з'яўляюцца небяспечнымі. Але такая прадукцыя не выкарыстоўваецца ў ежу людзям, а ідзе толькі на прамысловую перапрацоўку.

Рассельгаснагляд заяўляе пра ўзмоцнены лабараторны кантроль за прадукцыяй прадпрыемстваў, на якія скардзілася Беларусь:

АТ "Акіянрыбфлот" судна "Анатоль Панамароў";
ТАА ПКЦ "Паўднёва-Курыльскі рыбакамбінат»;
РЗ "Крабазаводск" ЗАТ "Курыльскі рыбак";
БМРТ "Сівінд-1" ПАТ "Находкінская база актыўнага марскога рыбалоўства";
БМРТ "Сяргей Навасёлаў" рыбалавецкі калгас імя У.І. Леніна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі