У Беларусі зарэгістравалі федэрацыю кіберспорту
Міністэрства юстыцыі зарэгістравала рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская федэрацыя кіберспорту", перадае БЕЛТА.
Мэтай гэтага аб'яднання называецца развіццё кіберспорту ў нашай дзяржаве як часткі міжнароднага спартыўнага руху.
Кіберспартоўцы спаборнічаюць паміж сабой у віртуальнай прасторы ў турнірах, якія мадэлююцца камп'ютарнымі тэхналогіямі.