У большасці населеных пунктаў Брэстчыны адноўлена электразабеспячэнне
Напярэдадні вецер паваліў дзясяткі дрэў і галінкі на лініі электраперадачы
У большасці населеных пунктаў Брэсцкай вобласці адноўлена электразабеспячэнне. Пра гэта паведамляе Мінэнерга.
Напярэдадні вецер паваліў дзясяткі дрэў і галінкі на лініі электраперадачы. За суткі перабоі ў электразабеспячэнні зафіксаваны ў 82 населеных пунктах рэгіёну.
Энергетыкі рэгіёна працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.