У Брэсце Мікалая Статкевіча асудзілі на 5 сутак арышту
15 кастрычніка ў Ленінскім судзе Брэста прайшлі суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, якая адбылася на цэнтральнай плошчы ў нядзелю. Агулам было затрымана 14 чалавек, але частку іх адпусцілі ў той жа дзень. Сярод іншых за кратамі чакаў суда апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч. Як інфармуе Радыё Свабода, ён быў асуджаны на 5 сутак арышту. Іншых удзельнікаў вулічнай акцыі аштрафавалі (ад 122,5 да 980 рублёў).
Суды над некалькімі ўдзельнікамі акцыі, у тым ліку над блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым, перанеслі на 16 кастрычніка.
Пратэсты ў Брэсце супраць будаўніцтва акумулятарнага завода працягваюцца з пачатку 2018 года. Мясцовыя жыхары лічаць, што вытворчасць будзе небяспечная для людзей. Штонядзелю яны праводзяць акцыі пратэсту.
Пасьля мітынгу людзі пайшлі да аўтазаку — спытацца, ці будуць іх затрымліваць. Іх затрымалі pic.twitter.com/m4BMHKRmxo
— Радыё Свабода (@svaboda) 14 октября 2018 г.