У Брэсце судзяць грамадзянку Украіны, прысуд агучаць у пятніцу

Кацярына Бруханава

Кацярына Бруханава / brestspring.org

У Брэсце судзяць грамадзянку Украіны Кацярыну Бруханаву. Яе абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", паведамляе brestspring.org.

Брэсцкі абласны суд пачаў разглядаць справу 11 кастрычніка, а ўжо ў пятніцу агучаць прысуд. Суддзя — Андрэй Сіз. Бруханавай 29 гадоў, яна нарадзілася ў Херсоне. У 2015-м скончыла ўніверсітэт у Кітаі і ў наступным годзе пераехала ў Беларусь, працавала перакладчыцай з кітайскай мовы.

Украінку затрымалі ў ліпені 2023-га на беларускай мяжы, калі беларускія сілавікі правяралі ў яе тэлефон. Яны высветлілі, што ў сакавіку мінулага года Кацярына Бруханава дасылала аднаму з "экстрэмісцкіх" СМІ два відэа перасоўвання пад Мінскам расійскай вайсковай тэхнікі. Яе адправілі ў следчы ізалятар, была распачатая крымінальная справа.

Пракурор Аляксандр Бацюшко запатрабаваў для грамадзянкі Украіны 2 года і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі