У Брэсце жанчына выйшла на балкон пакурыць і ўпала з 4-га паверха

У Брэсце жанчына выйшла на балкон пакурыць і ўпала з 4-га паверха

У Брэсце жанчына ўвечары выйшла на балкон пакурыць і ўпала з 4-га паверха. Здарэнне адбылося на бульвары Касманаўтаў. Пацярпелая знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі абласной бальніцы. Як інфармуе тэлеканал АНТ, паводле папярэдняй інфармацыі, 37-гадовая жанчына была ў стане алкагольнага ап'янення. Яна курыла, седзячы на парэнчах балкона, і ў нейкі момант не ўтрымала раўнавагі, паляцела ўніз.

Праваахоўнікі па факце гэтага здарэння праводзяць праверку. Яны высвятляюць, ці сапраўды гэта быў няшчасны выпадак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі