У брэсцкае "Дынама" вярнуўся Сяргей Кісляк

Сяргей Кісляк зноў у Брэсце / vk.com/dynamobrest
Сяргей Кісляк зноў у Брэсце / vk.com/dynamobrest

У брэсцкае "Дынама" вярнуўся Сяргей Кісляк. Паўабаронца падпісаў кантракт, разлічаны да канца сезона 2023 года (з магчымасцю працягнення яшчэ на адзін год), піша dynamo-brest.by.

Кісляку 35 гадоў. У апошнія два сезоны ён выступаў за мінскае "Дынама", у 35 матчах забіў 5 галоў. Са сталічнай каманды сышоў у якасці свабоднага агента. За брэсцкае "Дынама" футбаліст выступаў у 2018-2020 гадах, у 2019-м стаў чэмпіёнам Беларусі. Сяргей Кісляк быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі, самы яго вядомы гол — у 2010-м у Парыжы ў браму зборнай Францыі (сенсацыйная перамога — 1:0).

У Брэсце сёлета фармуецца новая каманда. Новы галоўны трэнер Ігар Крывушэнка побач з моладзю хоча пабачыць і шэраг вопытных футбалістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі