У Бярэзінскім раёне пачаў развальвацца мост
На месцы здарэння
У Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці пачаў развальвацца мост. Здарэнне адбылося каля вёскі Жарноўка. Гэта своечасова заўважылі, небяспечны ўчастак пакуль агарадзілі, піша раённая газета.
Сітуацыю абмеркавалі ў Бярэзінскім райвыканкаме. Там спадзяюцца, што дастаткова будзе "касметычнага рамонту". Ці будзе праводзіцца абследаванне канструкцый, невядома.
У Беларусі назвычай актуальная праблема мастоў, якім патрэбна рэканструкцыя (у канцы вясны мост пачаў развальвацца ў Полацкім раёне). Але для гэтага неабходнае фінансаванне, якое з-за санкцый абмежаванае. А рэжым усё больш траціць грошай на сілавікоў і ўзбраенні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.