У Бярозаўскім раёне ліса прарывалася ў вясковы дом (відэа)
У Бярозаўскім раёне ліса настойліва спрабавала прарвацца ў вясковы дом. Відэа, на якім бачныя нетыповыя для лясной драпежніцы паводзіны, выклалі ў пабліку Вконтакте “НС Беларусь. Будзь у курсе”.
У паведамленні гаворыцца, што лісу бачылі ў аграгарадку Пяскі, што ў пяці кіламетрах ад бліжэйшага лесу.
Удзельнікі суполкі ў каментарах пад відэа адзначаюць, што такія паводзіны могуць быць прыкметай шаленства, бо звычайна лісы трымаюцца падалей ад людзей. Гэтыя зжывёлы з’яўляюцца аднымі з найбольш актыўных пераносчыкаў інфекцыі.