У чацвер у Беларусі будзе да 24 градусаў цяпла

На пляжы ў Беларусі

На пляжы ў Беларусі / t.me/kleck_bel/

У чацвер, 13 чэрвеня, кароткачасовыя дажджы ў Беларусі чакаюцца толькі ўначы на ўсходзе, а ўдзень — на паўднёвым захадзе краіны. Месцамі магчымыя навальніцы.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +6 на паўночным захадзе да +14 градусаў на ўсходзе (у Мінску — ад +9 да +11), у дзённыя гадзіны — 19-24 цяпла (у сталіцы — ад +20 да +22).

У пятніцу, 14 чэрвеня, ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі. Удзень будзе да +23 градусаў. 

У чацвер у Беларусі будзе да 24 градусаў цяпла
vk.com/belgidromet
У чацвер у Беларусі будзе да 24 градусаў цяпла

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі