У чацвер у Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і мокры снег

Дажджы не спыняюцца

Дажджы не спыняюцца / pixabay.com

У чацвер, 26 кастрычніка, у Беларусі пройдуць дажджы і мокры снег. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай у многіх раёнах магчымыя моцныя ападкі (у тым ліку і ў сталіцы). Месцамі прагназуецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

На працягу сутак тэмпература паветра складзе ад -2 на поўначы да +9 на паўднёвым захадзе (у дзённыя гадзіны месцамі на поўдні краіны — да +14). У Мінску — 1-3 цяпла.

У чацвер у Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і мокры снег
vk.com/belgidromet
У чацвер у Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і мокры снег

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі