У Чарнігаве ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную Каліноўскаму
![Шыльда на доме на вуліцы Кастуся Каліноўскага](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/44.jpg.webp?itok=y6n7AQ0x)
Шыльда на доме на вуліцы Кастуся Каліноўскага / t.me/belaruscentrlviv/
У Чарнігаве ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную нацыянальнаму герою Беларусі Кастусю Каліноўскаму, паведамляе дабрачынны фонд "Вольная Беларусь". Яна ўсталяваная на вуліцы Кастуся Каліноўскага на доме, у які патрапіў снарад у пачатку сакавіка 2022 года падчас расійскага ўварвання на поўнач Украіны.
Устаноўку і выраб мемарыяльнай дошкі ініцыяваў і аплаціў згаданы фонд. Дошку асвяціў святар. Каля яе вывесілі ўкраінскі і беларускі бел-чырвона-белы сцягі, якія перадала ўдава загінулага за Украіну беларускага добраахвотніка Змітра Рубашэўскага.
![У Чарнігаве ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную Каліноўскаму](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/45_24.jpg.webp?itok=vtY4Ic8k)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.