У Глыбокім сілавікі паклалі тварам на падлогу мужчыну са зламанай рукой

Затрыманне мужчыны са зламанай рукой

Затрыманне мужчыны са зламанай рукой / Кадр з відэа

У Глыбокім прайшлі затрыманні. Спачатку стала вядома, што схапілі не менш за 5 чалавек. Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года. Сілавікі паказалі на сваім відэа, што паклалі тварам на падлогу нават мужчыну са зламанай рукой. Яны пагражаюць "зачысціць" мясцовыя дзяржаўныя ўстановы.

Па звестках @vicspring у Глыбоцкім раёне затрымана 12 чалавек. Сярод іх краязнаўца і грамадскі актывіст Павел Лаўрыновіч. Частку затрыманых адразу адвезлі ў следчы ізалятар у Віцебск. Ім інкрымінуюць арт. 342 КК ("арганізацыя, падрыхтоўка або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак").

У Глыбокім сілавікі паклалі тварам на падлогу мужчыну са зламанай рукой
Пратэсты 2020-га ў Глыбокім / Кадр з відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі